Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Размаўляй, пішы, твары па-беларуску”.

Дата: 18 февраля 2020 в 15:25, Обновлено 18 февраля 2020 в 15:56
194 просмотра

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе прайшоў  з 10.02 па 15.02 пад дэвізам “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску”.

                                         

Эпіграф тыдня

Як ёсць цяпер, не будзе так заўжды,

Дасць людзям розум Бог абавязкова,

Няхай не зараз, пройдуць хай гады,

Ды вернецца народу продкаў мова.

Мэта правядзення тыдня: выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю вучняў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.

Удзельнікі: вучні 3- 9 класаў

Адказная за правядзенне: настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мінчанкова Т.І.

У рамках тыдня былі праведзены наступныя мерапрыемствы: інтэлектуальная гульня “Разумніцы і разумнікі”, квэст-гульня “Адкрываю...нанова беларускае роднае слова”, гульня  “Поле цудаў” па тэме “Знаўцы мінулага”, гульня-падарожжа “Я-беларус! Я нарадзіўся на  гэтай казачнай зямлі”, інсцэніроўка беларускіх баек і казак “Запрашаем у тэатр”, конкурс лістовак “Роднае слова”, калейдаскоп выразнага чытання вершаў, конкурс ілюстрацый да беларускіх твораў.

  Навучэнцы актыўна, з зацікаўленасцю ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, праяўлялі    пазнавальную цікавасць, творчыя здольнасці.

                                   

                                   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.